Фота з архіва
4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём узаемнага гандлю харчовымі таварамі і сельскагаспадарчай сыравінай з Азербайджанам за апошнія пяць гадоў вырас больш як на 70 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
"Азербайджан з'яўляецца для Беларусі важным і надзейным партнёрам. Эканомікі нашых краін у частцы забеспячэння прадуктамі харчавання не канкурыруюць, а наадварот, дапаўняюць адна адну. Назіраецца рост экспарту беларускай малако- і мясапрадукцыі, рыбапрадукцыі. У сваю чаргу, выраслі пастаўкі ў Беларусь азербайджанскіх таматаў, дынь і кавуноў, фруктаў і арэхаў, свежай бульбы", - пракаменціравалі ў ведамстве.
У адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі ў ходзе візіту ў Азербайджан на высокім узроўні, прапрацоўваецца магчымасць стварэння ў Азербайджане сумеснай вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў. Як падкрэслілі ў Мінсельгасхарчы, дзякуючы сумеснай рабоце з азербайджанскімі партнёрамі на сёння ўжо ёсць канкрэтныя дамоўленасці ў галіне жывёлагадоўлі.
3 кастрычніка на ўзроўні міністраў аграрных ведамстваў дзвюх краін падпісана дарожная карта сумесных дзеянняў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі Азербайджана па развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці ў Азербайджане.-0-