ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 22 студзеня 2022
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лістапада 2021, 18:18

Беларусь і Арменія за 5 гадоў павялічылі тавараабарот у 2,5 раза

Фота з архіва
Фота з архіва

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Арменія за апошнія 5 гадоў павялічылі тавараабарот у 2,5 раза, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

"Па аб'ёме беларускага экспарту Арменія традыцыйна ўваходзіць у топ-50 асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Пры гэтым тавараабарот паміж краінамі штогод расце. Так, калі ў 2016 годзе ён складаў крыху больш за $32 млн, то ў 2020-м - ужо звыш $82 млн. Рост тавараабароту зафіксаваны і па выніках 9 месяцаў гэтага года, ён перасягнуў $62 млн", - сказалі ў прэс-службе.

Асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту ў студзені - верасні 2021 года сталі малочная прадукцыя, мэбля, вылічальныя машыны для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі і лекавыя сродкі. У сваю чаргу з Арменіі Беларусь імпартуе спіртныя напіткі, адходы і лом медныя, спецыфічныя тавары.

Назіраецца і рост армянскіх інвестыцый у Беларусь. Па выніках паўгоддзя аб'ём іх паступлення ў эканоміку склаў $10,6 млн (плюс 16,4 працэнта). Акрамя таго, у Беларусі дзейнічае 46 прадпрыемстваў з армянскім капіталам, у тым ліку 11 сумесных і 35 замежных арганізацый.

Пашырэнню эканамічнага патэнцыялу дзвюх краін садзейнічае работа міжурадавай беларуска-армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. З беларускага боку яе ўзначальвае міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі