Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 сакавіка 2020, 10:07

Беларусь і Арменія правядуць 12 сакавіка пасяджэнне камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Арменія 12 сакавіка правядуць у Ерэване пасяджэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Аб гэтым паведаміў 4 сакавіка журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На пасяджэнні будзе разгледжаны шырокі спектр пытанняў двухбаковага эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, канкрэтныя крокі, накіраваныя на актывізацыю гандлёвага ўзаемадзеяння і далейшы рост тавараабароту", - расказаў Анатоль Глаз.

Паводле яго слоў, апошнім часам адзначаецца пазітыўная тэндэнцыя ўмацавання беларуска-армянскіх гандлёвых сувязей. У 2019 годзе тавараабарот вырас амаль на 45 працэнтаў.

"У час кансультацый асаблівая ўвага будзе ўдзелена міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву як асноўнай рухаючай сіле ў актывізацыі двухбаковых кантактаў і пашырэнні сумесных праектаў. Асобна будуць разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння ў Еўразійскім эканамічным саюзе", - дадаў прэс-сакратар МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі