Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лютага 2023, 18:47

Беларусь і Арменія плануюць у красавіку правесці пасяджэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічных сувязях

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк сустрэўся з намеснікам прэм'ер-міністра гэтай краіны Мгерам Грыгаранам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Ерэване.

Бакі абмяняліся меркаваннямі аб стане і перспектывах беларуска-армянскіх адносін, канстатаваўшы рост узаемнага гандлю ў 2022 годзе. У час перагавораў была падкрэслена неабходнасць і далей падтрымліваць высокую дынаміку супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, уключаючы прамысловую кааперацыю.

У ходзе сустрэчы былі таксама абмеркаваны пытанні, звязаныя з правядзеннем запланаванага на красавік гэтага года пасяджэння міжурадавай беларуска-армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, у час якога прапануецца разгледзець увесь спектр тэм узаемнага інтарэсу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі