Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 кастрычніка 2019, 18:40

Беларусь гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве аб'ектаў і пастаўляць тэхніку ў Наўгародскую вобласць

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве аб'ектаў і пастаўляць тэхніку ў Наўгародскую вобласць Расіі, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на сустрэчы з губернатарам Наўгародскай вобласці Андрэем Нікіціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асобная тэма - удзел нашых бударганізацый у будаўніцтве аб'ектаў на тэрыторыі Наўгародскай вобласці. Мы атрымалі пэўны вопыт удзелу ў тэндарах у Калужскай вобласці, выбудавалі інструменты фінансавай падтрымкі нашых падрадных арганізацый. Мы гатовы ўдзельнічаць у вашых конкурсах, мы адчуваем канкурэнтаздольнасць нашых падрадных арганізацый і пастаўшчыкоў тэхнікі", - сказаў Сяргей Румас.

Беларускі бок таксама не выключае выхаду і на больш значныя праекты, чым проста тавараабменныя адносіны. У сувязі з гэтым прэм'ер-міністр пацікавіўся, ці ёсць прапановы па стварэнні сумесных вытворчасцей, па зборцы тэхнікі.

Кіраўнік урада таксама адзначыў, што Наўгародская вобласць дынамічна развіваецца і займае высокія месцы ў рэйтынгах рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. "Вобласць актыўна будуецца, прыцягвае інвестыцыі. Усё гэта стварае добрую аснову, каб Наўгародская вобласць і Беларусь знайшлі ўзаемавыгаднае прыкладанне сіл у сумесных праектах, - лічыць Сяргей Румас. - Беларусі ёсць што прапанаваць: мы маем развітое, канкурэнтнае машынабудаванне, дасягнулі вялікіх поспехаў у галіне сельскай гаспадаркі. Гэты вопыт і прадукцыя, вядома, могуць быць запатрабаваны ў Наўгародскай вобласці".

Як адзначыў міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак, учора канструктыўна прайшло пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Наўгародскай вобласці. "Падрыхтавана праграма дзеянняў, якую мы сёння падпішам, і план мерапрыемстваў па яе выкананні на 2020-2022 гады", - дадаў Сяргей Румас.

Андрэй Нікіцін упэўнены, што ў Беларусі і Наўгародскай вобласці ёсць база для супрацоўніцтва, гэта ўзаемадзеянне трэба рабіць сістэмным і пашыраць. "Найбольш развітыя адносіны ў галіне сельскай гаспадаркі. Работа ідзе і ў харчовай прамысловасці, з навуковымі інстытутамі ў частцы насеннага бульбаводства, племянной малочнай жывёлы, - адзначыў ён. - Нашы сельгасвытворцы самі "прагаласавалі" за беларускую тэхніку. Паводле тых даных, якія калегі далі, у нас больш за 50 працэнтаў сельгастэхнікі - беларускай вытворчасці, гэта значыць людзі выбіраюць тую прадукцыю, якая ім бачыцца найбольш якаснай і даўгавечнай". Акрамя таго, ёсць добры зачын для супрацоўніцтва ў будаўнічай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі