Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лістапада 2019, 19:30

Беларусь гатова паставіць у Калінінградскую вобласць электробусы, камунальную і сельгастэхніку

13 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з паслом Беларусі ў Расіі Уладзімірам Сямашкам наведвае Калінінградскую вобласць, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі ААТ "Белкамунмаш", ААТ "МАЗ", ТАА "АЎТАрытэт", УП "Палімерканструкцыя".

На сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Антонам Аліханавым Уладзімір Сямашка агучыў напрамкі для развіцця супрацоўніцтва. "Беларускі бок гатовы пастаўляць у рэгіён розны гарадскі транспарт, у тым ліку электрычны, сельгастэхніку, камунальную тэхніку і абсталяванне для збору, утылізацыі і перапрацоўкі смецця, удзельнічаць у будаўніцтве, работах па водападрыхтоўцы", - адзначылі ў дыпмісіі. Прадстаўнікі беларускага боку запрасілі губернатара наведаць прадпрыемствы, якія вырабляюць гэту прадукцыю, у час маючага адбыцца візіту ў Мінск.

"Паміж нашай вобласцю і рэгіёнамі Беларусі актыўна развіваецца ўзаемадзеянне ва ўсіх жыццёва важных сферах, - сказаў Антон Аліханаў. - Мы надаём вялікае значэнне ўмацаванню сувязей у галіне транспарту і будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і прамысловасці, гуманітарнай сферы. Урад Калінінградскай вобласці настроены актыўна пашыраць супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі".

Кіраўнік рэгіёна адзначыў цікавасць вобласці да прапаноў беларускай дэлегацыі. Яны актуальныя ў сувязі з планамі па набыцці электробусаў для Калінінграда, стварэнні інфраструктуры для газаматорнага транспарту, патрэбнасцю ў абнаўленні сетак і будаўніцтве новых станцый водападрыхтоўкі і ачысткі вады ад прымесей жалеза. "Хачу выказаць упэўненасць, што вынікам візіту вашай дэлегацыі ў Калінінградскую вобласць стане прапрацоўка новых цікавых для абодвух бакоў праектаў і напрамкаў, а таксама іх рэалізацыя", - падкрэсліў Антон Аліханаў.

У час візіту запланавана наведванне прадпрыемства "Калінінград-ГарТранс" і філіяла КУП "Брэстжылбуд". Пасол сустрэнецца таксама з прадстаўнікамі Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Калінінградскае зямляцтва беларусаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі