Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь гатова дзяліцца з Венгрыяй вопытам рэалізацыі ядзернай энергетычнай праграмы

Эканоміка 26.06.2019 | 14:45
Віктар Каранкевіч. Фота з архіва
Віктар Каранкевіч. Фота з архіва

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова дзяліцца з Венгрыяй вопытам рэалізацыі нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы. Аб гэтым паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч на сустрэчы з міністрам па пытаннях планавання, будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю новых рэактараў АЭС "Пакш-2" Янашам Шулі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

"Мы гатовы абмяркоўваць пытанні, якія цікавяць вас, адносна будаўніцтва Беларускай АЭС, і дзяліцца набытым вопытам у рэалізацыі нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы", - падкрэсліў Віктар Каранкевіч.

Бакі абмеркавалі пытанні магчымага супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, у тым ліку атамнай энергетыцы.

Напярэдадні візіту ў Мінэнерга венгерская дэлегацыя наведала пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС і Астравец, дзе з гасцямі падзяліліся вопытам па стварэнні інфраструктуры для будаўнікоў і абслуговага персаналу станцыі. Удзельнікі венгерскай дэлегацыі атрымалі падрабязную інфармацыю аб рабоце інфармацыйнага цэнтра станцыі, наведалі поўнамаштабны трэнажор у вучэбна-трэніровачным цэнтры, а таксама аб'екты на пляцоўцы будаўніцтва станцыі.

"Вопыт беларускага боку па стварэнні ўмоў для пражывання і паспяховай работы на такім важным аб'екце, як АЭС, вялікі і, улічваючы супастаўнасць маштабаў будаўніцтва, можа быць выкарыстаны пры арганізацыі работ на АЭС "Пакш-2", - адзначыў Янаш Шулі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.

Цікавасць венгерскіх спецыялістаў да будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі абумоўлена тым, што па рэферэнтным расійскім праекце АЭС з рэактарам ВВЭР-1200 пакалення 3+ будуць будавацца энергаблокі АЭС "Пакш-2".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.