Сцяг Панядзелак, 17 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лютага 2025, 18:42

Беларусь гатова дапамагчы Паўночнай Асеціі ў стварэнні ўласнай электразараднай інфраструктуры

Фота з архіва
Фота з архіва
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова дапамагчы Паўночнай Асеціі ў стварэнні ўласнай электразараднай інфраструктуры. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч у час сустрэчы з дэлегацыяй Паўночнай Асеціі-Аланіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Развіццё супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі - аснова эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін, адзначыў Віктар Каранкевіч. "Упэўнены, што гэты візіт, шэраг сустрэч, перагавораў і наведванні буйных прамысловых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, нададуць дадатковы імпульс развіццю адносін паміж нашымі рэспублікамі", - звярнуўся ён да кіраўніка Рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія Сяргея Мяняйлы.

Віцэ-прэм'ер таксама абазначыў асноўныя і перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння, у прыватнасці прамысловасць. "Беларускія прадпрыемствы гатовы забяспечыць патрэбнасць рэгіёна ў пасажырскай, грузавой, камунальнай, дарожна-будаўнічай, кар'ернай тэхніцы і арганізаваць яе суправаджэнне з якасным гарантыйным і сэрвісным абслугоўваннем, рамонтам на месцы эксплуатацыі", - адзначыў ён.

Паводле слоў Віктара Каранкевіча, Беларусь гатова аказаць садзейнічанне ў стварэнні электразараднай інфраструктуры ў выпадку рашэння аб набыцці пасажырскага электратранспарту. "Беларусь мае адпаведныя кампетэнцыі, паспяхова вырабляе і ўжо больш за 5 гадоў эксплуатуе ўласную зарадную інфраструктуру", - звярнуў увагу ён.-0-
Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі