Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лютага 2020, 11:55

Беларусь для Егіпта не з'яўляецца "тэра інкогніта" - Цярэнцьеў

17 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь для Егіпта не з'яўляецца "тэра інкогніта". Такі пункт гледжання выказаў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Цярэнцьеў.

"Любы селянін у Егіпце ведае слова Беларусь, паколькі гэта і назва якаснага і надзейнага трактара. Усё большая колькасць егіпцян успрымае нашу краіну як крыніцу перадавых тэхналогій, у тым ліку ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне і многіх іншых галінах", - адзначыў пасол.

Ён падзяліўся планамі работы на бягучы год: "У арганізацыйным плане вялікае значэнне будзе мець пачатак работы сумеснай камісіі высокага ўзроўню па пытаннях супрацоўніцтва і палітычнага дыялогу, а таксама беларуска-егіпецкага савета дзелавога супрацоўніцтва. У бліжэйшыя месяцы маем намер правесці сёмае пасяджэнне сумеснай гандлёвай камісіі пад кіраўніцтвам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі і міністра гандлю і прамысловасці Егіпта, трэці беларуска-егіпецкі сімпозіум па супрацоўніцтве па лініі акадэмій навук".

Акрамя таго, ідзе работа над рэалізацыяй вялікай колькасці двухбаковых праектаў. Гэта такія напрамкі, як сумесная вытворчасць грузавых аўтамабіляў МАЗ, трактароў МТЗ, сельскагаспадарчага абсталявання "Бабруйскаграмаша", пагрузчыкаў "Амкадор", збожжасховішчаў, рухавікоў ММЗ, у сферы сельскай гаспадаркі і вытворчасці прадуктаў харчавання, дрэваапрацоўкі, у галінах навукі і адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі