Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 чэрвеня 2024, 13:47

Беларусь дапаможа Ленінградскай вобласці будаўнікамі. У рэгіёне патрэбна да 50 тыс. рабочых

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дапаможа Ленінградскай вобласці будаўнікамі. Аб гэтым стала вядома па выніках перагавораў Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Ленінградскай вобласці Аляксандрам Драздзенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы больш гаварылі аб падтрымцы Ленінградскай вобласці па шэрагу буйных інвестпраектаў. У Ленінградскай вобласці сёння партфель інвестыцый на 6,5 трлн расійскіх рублёў. Гэта вялікія будоўлі, і мы сёння гаварылі, што неабходна дапамога і падтрымка беларускіх будаўнікоў, тым больш што нам неабходны кваліфікаваныя будаўнікі, - сказаў кіраўнік рэгіёна. - Мы сказалі аб тым, што ў нас сёння не хапае 50 тыс. рабочых рук у сферы будаўніцтва. З іх кваліфікаваных - прыкладна 10-12 тыс. Мы разумеем, што гэту лічбу вельмі складана закрыць. Але прынамсі (можна. - Заўвага БЕЛТА) паглядзець, каб буйныя беларускія кампаніі зайшлі на субпадрады і прыцягнулі менавіта вузкіх спецыялістаў. Гэта мантажнікі, зваршчыкі, наладчыкі складанага лічбавага абсталявання і гэтак далей. Тут мы разлічваем на дапамогу і падтрымку. Прэзідэнт у час сустрэчы адразу ж даў каманду ўраду аказаць Ленінградскай вобласці ў гэтым дапамогу і падтрымку".

Размова ідзе пра ўдзел беларускіх спецыялістаў у будаўніцтве газахімічных комплексаў, новых блокаў АЭС, другой чаргі збожжавага тэрмінала Высоцкі і іншых вялікіх будоўлях.

Перспектыўны напрамак - удзел беларускіх партнёраў у праграме па газіфікацыі Ленінградскай вобласці, уключаючы пастаўкі абсталявання для кацельняў.

"Мы таксама гаварылі і аб прымяненні новых сучасных тэхналогій. Напрыклад, мы ў мінулы свой візіт паглядзелі ўважліва на работу беларускіх кампаній, якія ажыццяўляюць сістэму аналізу чысціні паветра. Прычым гэта сістэма працуе для жыхароў - кожны чалавек на свой тэлефон можа атрымліваць даныя па якасці паветра. Аб'ектыўна, у любы час сутак. І мы гаварылі, што выйдзем на гэта пагадненне", - расказаў Аляксандр Драздзенка.

Прадаўжаецца работа і па напрамку водаачышчальных збудаванняў у рамках федэральнага праекта "Чыстая вада" і тых даручэнняў, якія дадзены ў Ленінградскай вобласці Прэзідэнтам Расіі. "Тут таксама мы разлічваем на падтрымку беларускіх кампаній", - адзначыў губернатар.

Акрамя таго, у рамках транспартнай рэформы рэгіёну неабходна будзе купляць вялікі аб'ём аўтобусаў як малой, так і вялікай умяшчальнасці. Ёсць планы і па супрацоўніцтве ў дарожнай галіне. "Мы якраз з дарожнымі кампаніямі Беларусі хочам пачаць сумесна працаваць. У тым ліку ў нас наперадзе вялікая закупка тэхнікі па лізінгу. Ад 500 да 700 адзінак. І тут таксама разлічваем на дапамогу і падтрымку", - заявіў Аляксандр Драздзенка.

На сустрэчы абмяркоўвалася і супрацоўніцтва ў сферы турызму, санаторна-курортнага лячэння. Вялікія чаканні ў Аляксандра Драздзенкі ад Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца ў Віцебскай вобласці.

"Мы там падпішам некалькі дакументаў з нашымі партнёрамі. Мы супрацоўнічаем і з Брэсцкай, і з Магілёўскай, і Віцебскай, і Мінскай абласцямі. І якраз з Брэсцкай вобласцю мы будзем падпісваць новае пагадненне аб супрацоўніцтве. Я буду ўдзельнічаць у некалькіх секцыях, якія датычацца аховы здароўя, міжрэгіянальнага, эканамічнага супрацоўніцтва", - расказаў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі