Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лютага 2019, 17:55

Беларусь дамовілася з Пакістанам аб нарошчванні паставак айчыннай тэхнікі

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер нарасціць пастаўкі айчыннай тэхнікі ў Пакістан. Адпаведныя дамоўленасці былі дасягнуты ў час візіту ў гэту краіну беларускай экспертнай дэлегацыі пад кіраўніцтвам намесніка міністра прамысловасці Дзмітрыя Корчыка, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Пакістане.

Бакі дамовіліся павялічыць пастаўкі беларускай тэхнікі, асабліва сельскагаспадарчай, у пакістанскія правінцыі. Прадстаўнікі абедзвюх дзяржаў пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці кааперацыйных сувязей паміж Беларуссю і Пакістанам.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі прадстаўнікі вядучых прадпрыемстваў краіны, уключаючы ААТ "МАЗ" і "МТЗ", а таксама прадпрыемстваў станкабудаўнічай галіны. За час візіту, які прадаўжаўся з 17 па 20 лютага, яны правялі сустрэчы з прадстаўнікамі пакістанскай прамысловасці і ўзброеных сіл. У прыватнасці, адбыліся перагаворы з федэральным сакратаром Міністэрства прамысловасці і вытворчасці Азхерам Алі Чоўдры і федэральным міністрам нацыянальнай харчовай бяспекі і даследаванняў Мехбубам Султанам. Прайшлі сустрэчы беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі вядучых эканамічных структур пакістанскай арміі, уключаючы Арганізацыю прыгранічных работ.

Як растлумачылі ў пасольстве, візіт стаў лагічным прадаўжэннем дамоўленасцей, дасягнутых у час мінскіх перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных Сіл Пакістана генералам Зубайрам Махмудам Хаятам у снежні 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі