Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 красавіка 2024, 09:09

Беларусь да 2030 года плануе пераарыентаваць 25 працэнтаў экспарту тэхнікі на рынак Афрыкі

Фота з архіва
Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь да 2030 года плануе пераарыентаваць 25 працэнтаў экспарту тэхнікі на рынак Афрыкі. Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ расказаў міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік, паведамляе БЕЛТА.

"Пасля таго як з расійскага рынку сышлі асноўныя пастаўшчыкі тэхнікі, перад намі ставілася задача запоўніць гэту нішу. І калі б гэта не зрабілі мы, гэта зрабілі б іншыя. І цяпер на расійскім рынку было б яшчэ складаней працаваць", - сказаў Аляксандр Рагожнік.

Міністр адзначыў, што, вырашаючы гэту задачу, былі крыху ўпушчаны рынкі краін далёкай дугі. "Але ўжо рэзультат ёсць. Пачаліся добрыя пастаўкі ў Зімбабвэ, Нікарагуа. Вельмі добра мы рушылі наперад на рынку Узбекістана. Мы пабудавалі там мультыбрэндавы цэнтр беларускай тэхнікі, два такія цэнтры дадаткова будуюцца. Вядома, гэта і праекты, аб якіх гаварыў Прэзідэнт, - Экватарыяльная Гвінея, Нігерыя, Зімбабвэ, ПАР і іншыя", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Аляксандра Рагожніка, да 2030 года ставіцца задача пераарыентаваць 25 працэнтаў экспарту на рынак Афрыкі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі