Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 лістапада 2022, 11:40

Беларусь аплаціць у рублях крэдыт Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе плаціць у рублях па крэдыце Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША. Гэта прадугледжана сумеснай пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка нумар 801/25 ад 21 лістапада 2022 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У дакуменце паведамляецца, што гэта мера была прынята для своечасовага і поўнага ажыццяўлення выплат па знешніх дзяржаўных пазыках, прыцягнутых ад Таварна-крэдытнай карпарацыі (Злучаныя Штаты Амерыкі).

Дадатак да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 красавіка 2022 года нумар 212/10 "Аб часовых мерах па выкананні знешніх дзяржаўных даўгавых абавязацельстваў" дапоўнена пунктам "Таварна-крэдытная карпарацыя (Злучаныя Штаты Амерыкі)". Цяпер у пераліку чатыры арганізацыі, якім Беларусь выплачвае пазыкі ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе рубля да адпаведнай замежнай валюты на дату фактычнага ажыццяўлення плацяжу ў рублях.

Пастанова нумар 801/25 уступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі