Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 снежня 2018, 11:01

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Сірыі амаль на Br1 млн

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пералік матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гуманітарнай дапамогі Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы на агульную суму Br988,79 тыс. вызначаны пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 12 снежня 2018 года нумар 893, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У Сірыю будуць адгружаны два самазвалы і аўтобус МАЗ, трэнажоры, адзенне, абутак, мэбля, штучныя клапаны сэрца, лекавыя сродкі, сухое натуральнае малако.

Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Міністэрству прамысловасці і Міністэрству транспарту і камунікацый даручана забяспечыць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў марскі порт Латакія ў Сірыі. Міністэрства замежных спраў акажа садзейнічанне ў перадачы сірыйскаму боку гуманітарнай дапамогі. Міністэрству фінансаў даручана пакрыць неабходныя транспартныя, камандзіровачныя і іншыя расходы. Акрамя таго, Мінфін выдзеліць сродкі для кампенсавання міністэрствам і ведамствам, якія забяспечылі водпуск матэрыяльных каштоўнасцей, іх цаны за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

Гэта пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі