Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 чэрвеня 2020, 18:06

Беларусь абмяжоўвае ўвоз свінініны з кітайскай правінцыі Шэньсі з-за АЧС

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмяжоўвае ўвоз свініны з кітайскай правінцыі Шэньсі з-за афрыканскай чумы свіней (АЧС). Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёл, на тэрыторыі правінцыі Шэньсі зарэгістраваны выпадкі захворвання ўспрымальных відаў жывёл на афрыканскую чуму свіней. У сувязі з гэтым з 4 чэрвеня ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтай правінцыі КНР жывых свіней, заапаркавых і цыркавых жывёл успрымальных відаў, свініны (у тым ліку мяса дзікоў) і іншай харчовай свінагадоўчай сыравіны, а таксама прадуктаў іх перапрацоўкі, гарбарнай, рогакапытнай і кішачнай сыравіны, шчаціння, паляўнічых трафеяў, атрыманых ад жывёл успрымальных відаў, іншай прадукцыі.

У дэпартаменце інфармуюць аб неабходнасці прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнай аховы свінагадоўчых комплексаў усіх форм уласнасці.

Афрыканская чума свіней (хвароба Мантгомеры) - віруснае захворванне свойскіх свіней і дзікоў. Вакцыны ад гэтага захворвання няма. Амаль усё пагалоўе хворых свіней гіне. Для чалавека АЧС бяспечная.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі