Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лістапада 2020, 17:41

Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з трох рэгіёнаў Вялікабрытаніі з-за птушынага грыпу

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з графстваў Кент, Херэфардшыр і Чэшыр Вялікабрытаніі з-за птушынага грыпу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёл, на тэрыторыі графстваў Херэфардшыр і Чэшыр зарэгістраваны выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып, а ў графстве Кент - на нізкапатагенны. У сувязі з гэтым з 27 лістапада ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтых рэгіёнаў жывой птушкі, інкубацыйных і харчовых яек, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курыных яек, пуху і пер'я, недэзынфіцыраваных паляўнічых трафеяў (птушынай дзічыны), іншай прадукцыі.

Прыпыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз названых тавараў у Беларусь з гэтых рэгіёнаў Вялікабрытаніі.

Дэпартамент інфармуе аб неабходнасці прыняць дадатковыя меры па біялагічнай абароне птушкагадоўчых аб'ектаў усіх форм уласнасці.

Грып птушак - кантагіёзная хвароба, якая характарызуецца прыгнечаным станам, ацёкамі, пашкоджаннем органаў дыхання, стрававання. Эканамічны ўрон ад яго вялікі ў сувязі з масавай гібеллю хворых птушак, неабходнасцю строгіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, уключаючы знішчэнне хворай птушкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі