Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 красавіка 2020, 10:48

Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з рэгіёнаў В'етнама з-за птушынага грыпу

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з правінцый Туенкуанг, Намдынь, Хаабінь і Ханам у В'етнаме з-за птушынага грыпу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёл, на тэрыторыі гэтых рэгіёнаў зарэгістраваны выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып. У сувязі з гэтым з 17 красавіка ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з в'етнамскіх правінцый Туенкуанг, Намдынь, Хаабінь і Ханам жывой птушкі, інкубацыйных яек, дзікіх, заапаркавых і цыркавых успрымальных жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курыных яек, пуху і пер'я, паляўнічых трафеяў (дзікіх птушак), іншай прадукцыі.

Прыпыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз названых тавараў у Беларусь з гэтых рэгіёнаў.

У дэпартаменце інфармуюць аб неабходнасці прыняць дадатковыя меры па біялагічнай абароне птушкагадоўчых аб'ектаў усіх форм уласнасці.

Грып птушак - кантагіёзная хвароба, якая характарызуецца прыгнечаннем, ацёкамі, пашкоджаннем органаў дыхання, стрававання. Эканамічны ўрон ад яго вялікі ў сувязі з масавай гібеллю хворых птушак, неабходнасцю строгіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, уключаючы знішчэнне хворай птушкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі