Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 студзеня 2021, 18:00

Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з рэгіёнаў Швецыі і Венгрыі з-за птушынага грыпу

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з лена Кальмар (Швецыя) і медзье Бач-Кішкун (Венгрыя) з-за птушынага грыпу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёл, там зарэгістраваны выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып. У сувязі з гэтым з 27 студзеня ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтых рэгіёнаў Швецыі і Венгрыі жывой птушкі, інкубацыйных і харчовых яек, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курыных яек, пуху і пер'я, паляўнічых трафеяў (дзікіх птушак), што не прайшлі дэзынфекцыю, іншай прадукцыі.

Прыпыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз названых тавараў у Беларусь з гэтых рэгіёнаў.

У дэпартаменце інфармуюць аб неабходнасці дадатковай біялагічнай аховы птушкагадоўчых аб'ектаў усіх форм уласнасці.

Грып птушак - кантагіёзная хвароба, якая характарызуецца прыгнечаным станам, ацёкамі, пашкоджаннем органаў дыхання, стрававання. Эканамічны ўрон ад яго вялікі ў сувязі з масавай гібеллю хворых птушак, неабходнасцю строгіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, уключаючы знішчэнне хворай птушкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі