.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 студзеня 2021, 15:33

Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з Краснадарскага краю з-за птушынага грыпу

Фота з архіва
Фота з архіва

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з Краснадарскага краю Расіі з-за птушынага грыпу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёл, у Краснадарскім краі зарэгістраваны выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып. У сувязі з гэтым з 22 студзеня ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтага расійскага рэгіёна жывой птушкі, інкубацыйных і харчовых яек, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курыных яек, пуху і пер'я, недэзынфіцыраваных паляўнічых трафеяў (птушынай дзічыны), іншай прадукцыі.

Спыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз названых тавараў у Беларусь з Краснадарскага краю.

Дэпартамент інфармуе аб неабходнасці дадатковай біялагічнай абароны птушкагадоўчых аб'ектаў усіх форм уласнасці.

Грып птушак - кантагіёзная хвароба, што характарызуецца прыгнечаным станам, ацёкамі, пашкоджаннем органаў дыхання, стрававання. Эканамічны ўрон ад яго вялікі ў сувязі з масавай гібеллю хворых птушак, неабходнасцю строгіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, уключаючы знішчэнне хворых птушак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі