ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 ліпеня 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 ліпеня 2018, 18:14

Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі са Смаленскай вобласці Расіі з-за птушынага грыпу

Фота з архіва
Фота з архіва

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі са Смаленскай вобласці Расіі з-за птушынага грыпу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі Смаленскай вобласці зарэгістраваны новы выпадак захворвання птушак на высокапатагенны грып.

У сувязі з гэтым з 21 ліпеня ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтага рэгіёна жывой птушкі, інкубацыйных яек, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курыных яек, пуху і пер'я, паляўнічых трафеяў (птушкі) і іншай прадукцыі.

У дэпартаменце інфармуюць аб неабходнасці прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнай абароны птушкагадоўчых аб'ектаў усіх форм уласнасці.

Грып птушак - кантагіёзная хвароба, якая характарызуецца прыгнечаным станам, ацёкамі, пашкоджаннем органаў дыхання, стрававання. Эканамічны ўрон ад яго вялікі ў сувязі з масавай гібеллю хворых птушак, неабходнасцю строгіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, уключаючы знішчэнне хворых птушак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі