Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лістапада 2019, 14:38

Беларусь абмяркоўвае з Raiffeisen Bank магчымасці далейшага выхаду на рынак еўрааблігацый

13 лістапада, Вена /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь абмяркоўвае з Raiffeisen Bank магчымасці далейшага выхаду на рынак еўрааблігацый. Аб гэтым у Вене заявіў журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З Raiffeisen Bank мы абмяркоўваем магчымасці далейшага выхаду Беларусі на рынак еўрааблігацый. Гэта для нас ужо стандартная практыка. Raiffeisen Bank удзельнічаў у дэбютным размяшчэнні еўрааблігацый. Двойчы мы паспяхова размяшчалі еўрааблігацыі, прыцягнулі $2 млрд. На рынак выйшаў Банк развіцця. Ва ўсіх гэтых здзелках прымаў удзел Raiffeisen Bank", - сказаў міністр фінансаў.

Раней, 1 лістапада, у час "Кастрычніцкага эканамічнага форуму" Максім Ермаловіч заявіў, што Беларусь плануе ў 2020 годзе размясціць на знешніх рынках еўрааблігацыі на $1,35 млрд. "Мы захоўваем магчымасць выхаду на знешні рынак з новымі выпускамі еўрааблігацый. Плануем, што новае размяшчэнне зробім у наступным годзе", - сказаў ён.

Гэтыя планы, паводле слоў міністра, цалкам ажыццявімыя. "На наш погляд, яны не ствараюць якой-небудзь рызыкі для плацяжоў па дзяржаўным доўгу, таму што магчымасць узяць такі аб'ём сродкаў з рынку на сёння існуе даволі высокая. Прычым узяць па прымальных цэнах", - адзначыў міністр. Гэта магчымасць падмацоўваецца ў тым ліку той актыўнасцю па адкрыцці новых рынкаў, якую Мінфін праводзіў у мінулым.

У цэлым у Беларусі даволі вялікія магчымасці па прыцягненні рэсурсаў са знешняга рынку, падкрэсліў Максім Ермаловіч. "Мы дэбютавалі ў бягучым годзе на расійскім рынку, падрыхтавалі і рэалізуем праграму па размяшчэнні суверэнных аблігацый Беларусі ў расійскіх рублях на расійскім фондавым рынку", - сказаў міністр у пачатку лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі