Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2019, 19:54

Беларусь абмежавала ўвоз свініны з Ліпецкай вобласці Расіі з-за АЧС

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмежавала ўвоз свініны з Ліпецкай вобласці Расіі з-за афрыканскай чумы свіней (АЧС). Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі Ліпецкай вобласці зарэгістраваны выпадак захворвання свіней на АЧС. У сувязі з гэтым з 7 лютага ўведзены часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтага рэгіёна жывых свіней, заапаркавых і цыркавых жывёл успрымальных відаў, свініны і прадуктаў яе перапрацоўкі, гарбарнай, рогакапытнай і кішачнай сыравіны, шчаціння, мяса дзікоў, паляўнічых трафеяў, атрыманых ад успрымальных відаў жывёл і іншай прадукцыі.

Адмяняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз названых тавараў з Ліпецкай вобласці ў Беларусь.

У дэпартаменце інфармуюць аб неабходнасці прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнай аховы буйных свінагадоўчых комплексаў, свінагадоўчых ферм і гаспадарак усіх форм уласнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі