Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 студзеня 2020, 12:05

Беларусь абмежавала ўвоз птушак, авечак і коз з шэрага краін

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмежавала ўвоз птушкі, авечак і коз з шэрага краін. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, з 24 студзеня ўводзяцца абмежаванні на ўвоз у краіну авечак і коз з Пскоўскай вобласці Расіі. Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі па ахове здароўя жывёл, у гэтым рэгіёне зарэгістраваны выпадак захворвання ўспрымальных відаў жывёл на воспу авечак і коз (асабліва небяспечная высокакантагіёзная хвароба).

Абмежаванні датычацца паставак забойных, племянных і свойскіх авечак і коз, успрымальных да захворвання дзікіх жывёл, заапаркавых і цыркавых дробных парнакапытных (авечкі, козы, ламы, туры, муфлоны, казярогі, казулі), малака і малочнай прадукцыі ад гэтых жывёл, скураной, рогакапытнай, смушкавай сыравіны, воўны, казінага пуху, кармавых дабавак і інш. Прыпыняецца дзеянне раней выдадзеных дазволаў на ўвоз названых тавараў з Пскоўскай вобласці.

Таксама з 24 студзеня Беларусь абмяжоўвае пастаўкі птушкі з асобных рэгіёнаў Славакіі, Украіны, Венгрыі, Чэхіі і Польшчы, на тэрыторыі якіх зарэгістраваны выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып. Часовыя абмежаванні ўводзяцца на ўвоз жывой птушкі, інкубацыйных яек, дзікіх, заапаркавых і цыркавых успрымальных жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курыных яек, пуху і пер'я, паляўнічых трафеяў (птушыная дзічына), іншай прадукцыі.

Акрамя таго, прыпыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз вышэйназваных тавараў, за выключэннем тых, што выдаваліся на пастаўкі шротаў, якія прайшлі тэрмаапрацоўку ў працэсе вытворчасці, выкарыстоўваюцца для вырабу камбікармоў для жывёл і каштоўных відаў рыб.

У Дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча інфармуюць аб неабходнасці прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнай абароны птушкагадоўчых аб'ектаў усіх форм уласнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі