Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 снежня 2020, 18:12

Беларусь абмежавала пастаўкі жывёлы з трох рэгіёнаў Іспаніі

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмежавала пастаўкі жывёлы з аўтаномных супольнасцей Арагон, Навара і Краіна Баскаў (Іспанія) з-за катаральнай ліхаманкі авечак (блутанга). Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі па ахове здароўя жывёл, на тэрыторыі аўтаномных супольнасцей Арагон, Навара і Краіна Баскаў зарэгістраваны выпадкі захворвання ўспрымальных відаў жывёл блутангам. У сувязі з гэтым уведзены часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтых рэгіёнаў Іспаніі племянной, карыстальнай, забойнай буйной і дробнай рагатай жывёлы, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл успрымальных відаў, вярблюдаў і іншых прадстаўнікоў сямейства вярблюдавых (ламы, альпакі, вікуньі), мяса дзікіх дробных жвачных парнакапытных і іншай прадукцыі.

Прыпыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз у Беларусь названых тавараў з гэтых рэгіёнаў.

Блутанг (сіні язык, катаральная ліхаманка авечак) - вірусная трансмісіўная хвароба жвачных, якая характарызуецца пашкоджаннем слізістай абалонкі ротавай і насавой поласцей, апуханнем языка, ліхаманкай, пашкоджаннем канечнасцей. Эканамічны ўрон, які наносіцца жывёлагадоўлі катаральнай ліхаманкай, вялікі. Хвароба распаўсюджваецца на вялікую колькасць жывёл і характарызуецца высокай лятальнасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі