Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 верасня 2020, 12:25

БЧ за студзень-жнівень павялічыла грузаперавозкі ў Кітай у 1,2 раза

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём грузаперавозак па Беларускай чыгунцы ў зносінах з Кітаем за студзень - жнівень 2020 года вырас на 23,6 працэнта, або ў 1,2 раза, у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года і склаў больш за 4 млн т, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Асноўную наменклатуру грузаў склалі ўгнаенні, хімікаты, машыны і абсталяванне, метызы, лясныя грузы, папера і тавары народнага спажывання. У тым ліку за восем месяцаў экспартныя перавозкі кантэйнераў з прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў у Кітай выраслі ў два разы і склалі 14 тыс. кантэйнераў у дваццаціфутавым эквіваленце (ДФЭ).

"Развіццё экспартных перавозак і пашырэнне беларускай прадукцыі на знешнія рынкі збыту з'яўляюцца важнейшымі стратэгічнымі напрамкамі для Беларускай чыгункі. Сумесна з зацікаўленымі прадпрыемствамі БЧ займаецца стварэннем неабходных умоў для арганізацыі новых і развіцця існуючых праектаў па дастаўцы ў КНР беларускіх грузаў поўнасастаўнымі кантэйнернымі паяздамі. Рэалізаваны праекты па адпраўцы цэлюлозы, цукру, нарошчванні аб'ёмаў экспарту піламатэрыялаў, прадаўжэнні развіцця экспарту мяса-малочнай прадукцыі. Пры гэтым БЧ забяспечвае своечасовае перамяшчэнне грузаў у зносінах Кітай - Еўропа - Кітай", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

Як паведамілі ў БЧ, для павышэння транзітнай прывабнасці і канкурэнтаздольнасці транспартнага калідора Усход - Захад - Усход праз Беларусь у 2019 годзе была завершана мадэрнізацыя кантэйнернага тэрмінала станцыі Брэст-Паўночны, у выніку якой выраслі сярэднесутачная перапрацоўчая здольнасць гэтага комплексу па перагрузе кантэйнераў і плошчы захоўвання кантэйнераў. За восем месяцаў бягучага года на кантэйнерным тэрмінале было перагружана больш за 150 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, якія рухаліся ў напрамку Усход - Захад - Усход. Гэта на 10 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі