Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 мая 2022, 19:44

БЧ у студзені-красавіку нарасціла экспартныя кантэйнерныя перавозкі ў 1,3 раза

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка ў студзені-красавіку нарасціла экспартныя кантэйнерныя перавозкі ў 1,3 раза, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

"Паводле аператыўных даных, за студзень-красавік 2022 года агульны аб'ём экспартных кантэйнерных перавозак па Беларускай чыгунцы ўзрос у 1,3 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў больш як 50 тыс. кантэйнераў у ДФЭ (дваццаціфутавым эквіваленце). Пры гэтым у красавіку 2022 года дасягнуты максімальны аб'ём экспартных перавозак кантэйнераў, які ў 1,6 раза большы, чым за аналагічны перыяд 2021 года", - расказалі ў БЧ.

Беларуская чыгунка сумесна з грузаадправіцелямі шукае аптымальныя рашэнні, прапрацоўвае лагістычныя схемы па дастаўцы грузаў на знешнія рынкі збыту чыгуначным транспартам. Каб павысіць якасць паслуг па арганізацыі экспартных перавозак грузаў, з 12 красавіка адкрыты дадатковыя тэлефонныя лініі, графік работы якіх і кантактныя тэлефоны размешчаны на афіцыйным сайце БЧ.

З пачатку работы дадатковых тэлефонных ліній апрацавана звыш тысячы зваротаў грузаўладальнікаў па пытаннях, звязаных з забеспячэннем дастаўкі грузаў чыгуначным транспартам на экспарт, заключана больш за 200 новых дагавораў на транспартнае абслугоўванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі