Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 сакавіка 2020, 11:04

БЧ плануе ў бягучым годзе накіраваць на інвестпраекты каля Br500 млн

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка плануе ў 2020 годзе накіраваць на інвестыцыйныя праекты каля Br500 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

"Адным з прыярытэтных напрамкаў з'яўляецца аптымізацыя і ўдасканаленне бізнес-працэсаў на аснове ўкаранення сучасных лічбавых тэхналогій. Асаблівая ўвага ўдзяляецца ўкараненню мікрапрацэсарных сістэм чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі. Па гэтых інвестпраектах праводзіцца замена ўстарэлых устройстваў рэлейнай электрычнай цэнтралізацыі і аўтаблакіроўкі на мікрапрацэсарныя. Гэту работу БЧ ажыццяўляе пры развіцці інфраструктуры і электрыфікацыі ўчасткаў Асіповічы-Жлобін-Гомель, Жлобін-Калінкавічы", - расказалі ў прэс-цэнтры.

Усяго за апошнія гады Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю мікрапрацэсарную цэнтралізацыю на 18 станцыях. На больш як 200 км чыгуначных ліній праведзена замена рэлейнай аўтаблакіроўкі на мікрапрацэсарную. На гэты час БЧ завяршае работы па ўкараненні мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі Калінкавіцкага вузла.

Сістэма электрычнай цэнтралізацыі забяспечвае кіраванне стрэлкамі і святлафорамі. Яна прызначана для кіравання рухам паяздоў і манеўровай работай на станцыі. Мікрапрацэсарная цэнтралізацыя ўяўляе сабой шматузроўневую аўтаматызаваную сістэму, якая выконвае такія функцыі, як тэхнічнае дыягнаставанне і маніторынг устройстваў з вызначэннем станаў, архіваванне падзей, інтэграцыя з дыспетчарскай цэнтралізацыяй і іншыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі