Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 сакавіка 2023, 11:07

БЧ і РЧ абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сферы перавозак грузаў па транспартным калідоры Поўнач-Поўдзень

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася рабочая сустрэча начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з начальнікам Прыволжскай чыгункі - філіяла ААТ "РЧ" Сяргеем Альмеевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сферы перавозак грузаў па міжнародным транспартным калідоры Поўнач - Поўдзень. Было адзначана, што попыт на перавозкі грузаў у гэтым напрамку з кожным годам узрастае. Павялічваюцца аб'ёмы перавезеных грузаў як па сухапутным маршруце калідора Поўнач - Поўдзень, так і з выкарыстаннем партовай інфраструктуры Каспійскага мора, прапрацоўваюцца новыя эфектыўныя транспартна-лагістычныя схемы і ўмовы перавозак.

У сувязі з гэтым абылося абмеркаванне пытанняў развіцця чыгуначнай і партовай інфраструктуры, а таксама далейшыя перспектывы арганізацыі перавозак беларускай экспартнай прадукцыі ў рамках міжнароднага транспартнага калідора "Поўнач - Поўдзень" ва ўмовах фарміравання беларускімі грузаўладальнікамі новых транспартна-лагістычных схем транспарціроўкі грузаў.

Начальнік БЧ запрасіў расійскага калегу прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі "2023. Чыгуначная лагістыка: актуальныя задачы развіцця", якую 30 сакавіка БЧ пры падтрымцы Міністэрства транспарту і камуніцый арганізуе ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі