Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 красавіка 2019, 15:16

БЧ будзе дастаўляць грузы з В'етнама ў Еўропу

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Беларускай чыгункі з 8 па 12 красавіка прымае ўдзел у XXXIV пасяджэнні Канферэнцыі генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ, якое праходзіць у Сеуле (Рэспубліка Карэя), паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

На сустрэчы першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі Ігара Шылава з намеснікам генеральнага дырэктара В'етнамскай чыгункі Фан Куок Анем былі абмеркаваны пытанні дастаўкі грузаў па чыгуначных маршрутах з В'етнама ў Еўропу, у тым ліку ў Беларусь, а таксама ў зваротным напрамку. Дасягнута дамоўленасць аб устанаўленні паміж дзяржаўным прадпрыемствам "Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр" (БТЛЦ) Беларускай чыгункі і АТ "Чыгуначная перавозачная і гандлёвая кампанія Retraco" (даччыная кампанія В'етнамскай чыгункі) доўгатэрміновых кантактаў у транспартна-лагістычнай сферы. Прадугледжваецца рэалізацыя перспектыўных праектаў па дастаўцы грузаў чыгуначным транспартам у зносінах Азія - Еўропа - Азія, у тым ліку з задзейнічаннем транспартна-лагістычнага цэнтра "Калядзічы".

Транспартна-лагістычны цэнтр "Калядзічы" з'яўляецца вядучым цэнтрам па перапрацоўцы буйнатанажных кантэйнераў і цяжкавагавых грузаў, дзе ажыццяўляецца апрацоўка і перавалка грузаў у рэгіёны Беларусі, а таксама ў краіны СНД, Балтыі і далёкае замежжа з выкарыстаннем магчымасцей чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту. Работа на тэрмінале арганізавана па тэхналогіі "сухога порта", дзе адзіны тэхналагічны працэс аб'ядноўвае склады, збудаванні дапаможнага прызначэння, аўтамабільныя і чыгуначныя пад'язныя пуці, адкрытыя пляцоўкі для захоўвання кантэйнераў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі