31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года павялічваецца да Br29. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2020 года нумар 783, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Цяпер базавая велічыня складае Br27. Такім чынам, яна будзе павялічана на Br2.
Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых падаткаў і збораў, штрафаў, дапамог, стыпендый, іншых выплат, у тым лiку дапамог па беспрацоўі.-0-
