Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 снежня 2019, 19:00

Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня павялічыцца да Br27

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 студзеня 2020 года базавая велічыня складзе Br27. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 снежня 2019 года нумар 861, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

У 2017 годзе БВ складала Br23, у 2018-м вырасла да Br24,5. З 1 студзеня 2019 года памер базавай велічыні роўны Br25,5. Ад гэтага паказчыка залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат, у тым ліку дапамог па беспрацоўі і стыпендый беспрацоўным, што накіроўваюцца службай занятасці на вучобу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі