Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 жніўня 2022, 13:28

Базавая стаўка ў Беларусі павысіцца 1 верасня

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Базавая стаўка ў Беларусі будзе паэтапна павышана пачынаючы з верасня. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Памер базавай стаўкі з 1 верасня складзе Br211, з 1 лістапада - Br212.

Як растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, у 2022 годзе прадаўжаецца паэтапны рост заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы за кошт павелічэння базавай стаўкі. У першым паўгоддзі базавая стаўка павышана з Br198 да Br210 (на 6 працэнтаў). У выніку сярэднегадавы памер базавай стаўкі ў 2022 годзе складзе Br209,8 (з ростам да мінулага года на 6,9 працэнта). Паколькі да базавай стаўкі прывязаны іншыя стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты, у лістападзе павелічэнне зарплаты за кошт роту базавай стаўкі ў выніку складзе ў сярэднім каля Br12 (ад Br5 да Br30). На павышэнне базавай стаўкі з бюджэту будзе накіравана каля Br59 млн.

Акрамя таго, з улікам важнасці і актуальнасці гэтага пытання напярэдадні новага навучальнага года ўрадам было прынята рашэнне аб дадатковым павышэнні заработнай платы выхавальнікаў дзіцячых садоў і памочнікаў выхавальнікаў. Выхавальнікам дашкольнай адукацыі з 1 верасня прадугледжана надбаўка ў памеры 20 працэнтаў ад акладу, памочнікам выхавальніка - 10 працэнтаў ад акладу. Устанаўленне надбаўкі і павелічэнне базавай стаўкі дазволіць павысіць заработную плату выхавальнікам дашкольнай адукацыі ад Br70 да Br86 у залежнасці ад існуючай кваліфікацыйнай катэгорыі, а памочнікам выхавальніка на Br29. На гэтыя мэты з бюджэту будзе дадаткова накіравана Br18,3 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі