Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2020, 09:36

Базавая арэндная велічыня павялічваецца да Br17,85

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павялічваецца з Br16,9 до Br17,85. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 20 сакавіка 2020 года нумар 162, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачылі ў Дзяржкаммаёмасці, памер базавай арэнднай велічыні ўстанаўліваецца Саўмінам штогод з улікам інфляцыі за папярэдні год і дзейнічае з 1 красавіка года, у якім ён устаноўлены. У той жа час арэндная плата можа быць зніжана, калі арэндадавец прыменіць мінімальны каэфіцыент попыту (0,5) або знізіць працэнт рэнтабельнасці (у выпадку вызначэння памеру арэнднай платы ў адпаведнасці з п. 11 Палажэння аб парадку вызначэння памеру арэнднай платы пры здачы ў арэнду капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак).

Змяніць устаноўлены ў дагаворы арэнды каэфіцыент попыту можна па пагадненні бакоў і па ўзгадненні з дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі.

Як паведамілі ў Дзяржкаммаёмасці, у Беларусі падрыхтаваны праект указа, які прадугледжвае мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні і арэнднай платы на тэрмін да 30 верасня 2020 года. Дакумент узгоднены з усімі зацікаўленымі, але пакуль яшчэ не прыняты.

Базавая арэндная велічыня прымяняецца пры разліку памеру арэнднай платы за плошчу, што знаходзіцца ў дзяржуласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. На 1 студзеня 2020 года ўдзельная вага плошчы дзяржмаёмасці, здадзенай у арэнду, складае 3,5 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі