Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 снежня 2021, 15:33

Башкортастан зацікаўлены ў вывучэнні беларускага вопыту дарожнай гаспадаркі

7 снежняя, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Башкортастан зацікаўлены ў вывучэнні беларускага вопыту дарожнай гаспадаркі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.

Сёння першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч правёў сустрэчу з міністрам транспарту і дарожнай гаспадаркі Башкортастана Аляксандрам Булушавым. На перагаворах таксама прысутнічаў першы намеснік гендырэктара холдынга "Белаўтадар" Аляксандр Аўраменка. Парадкам дня сустрэчы стала абмеркаванне двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы дарожнага будаўніцтва.

Аляксей Ляхновіч падкрэсліў, што ў краіне ёсць навукова-даследчы інстытут у галіне будаўніцтва, рамонту і ўтрымання аўтадарог "БелдарНДІ", а таксама прадпрыемства "Белгіпрадар", якое паспяхова ажыццяўляе дарожнае праектаванне як у Беларусі, так і за мяжой. "Мы гатовы падзяліцца вопытам нашых арганізацый у дарожна-будаўнічай сферы. У 2014 годзе было пачата прымяненне цэментабетоннага пакрыцця. Першым аб'ектам стала дарога М14, а потым дзве штучныя ўзлётна-пасадачныя паласы - у Нацыянальным аэрапорце і Оршы. Таму беларускія прадпрыемствы маюць сур'ёзныя напрацоўкі і могуць забяспечыць якасную рэалізацыю розных праектаў", - сказаў першы намеснік міністра. Ён таксама дадаў, што ў расійскі рэгіён будзе накіравана каманда спецыялістаў для больш дэталёвага вывучэння аб'ектаў, якія патрабуюць рэканструкцыі.

У сваю чаргу Аляксандр Булушаў адзначыў, што агульная працягласць аўтадарог Башкортастана складае больш за 50 тыс. км, рэспубліка мае другое месца па разгалінаванасці мясцовай сеткі дарог Расіі. Акрамя таго, рэгіён перасякаюць усе асноўныя федэральныя трасы.

"Нам вельмі цікавы беларускі вопыт у развіцці дарожнай гаспадаркі. Да таго ж плануецца пачаць рэканструкцыю аўтадарогі Казань - Екацярынбург, частка якой праходзіць праз Башкортастан. Мы маем намер актыўна развіваць менавіта цэментабетоннае дарожнае будаўніцтва і гатовы актывізаваць наша супрацоўніцтва ў гэтым напрамку", - падкрэсліў міністр. Ён таксама адзначыў зацікаўленасць не толькі ў будаўніцтве федэральных дарог вышэйшага класа, але і ў аднаўленні рэгіянальных дарог з гравійным і шчэбеневым пакрыццём, якія патрабуюць павышэння эксплуатацыйных характарыстык.

Аляксандр Аўраменка дадаў, што міжрамонтныя тэрміны цэментабетонных дарог значна перавышаюць асфальтабетонныя. А холдынг "Белаўтадар" цяпер паспяхова працуе ў Расіі.

На заканчэнне сустрэчы бакі падкрэслілі важнасць двухбаковага ўзаемадзеяння, якое дасць свой эканамічны эфект, і пацвердзілі надзейнасць партнёрства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі