Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 верасня 2022, 17:08

Башкортастан зацікаўлены ў развіцці прамкааперацыі з Беларуссю

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра ўрада Башкортастана - міністр прамысловасці, энергетыкі і інавацый Аляксандр Шальдзяеў расказаў журналістам аб прамысловай кааперацыі з Беларуссю, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дэлегацыя Башкортастана ў канцы 2021 года наведвала Беларусь, гэтымі днямі беларуская дэлегацыя пабывала з візітам у адказ ва Уфе. "Па выніках візіту ў Беларусь нашы прадпрыемствы, такія як "БелЗАН" (буйнейшы вытворца крапежнай прадукцыі), пастаўляюць ужо сваю прадукцыю на Мінскі трактарны завод, Мінскі аўтамабільны завод. На гэтыя вытворчасці кожны месяц пастаўляецца каля 80 т і 70 т крапежнай прадукцыі адпаведна. Гэта даволі добрыя рэзультаты, - сказаў Аляксандр Шальдзяеў. - А гэтымі днямі ва Уфе прамысловыя прадпрыемствы Башкортастана прадставілі свае магчымасці для кааперацыі з беларускімі заводамі".

Як адзначыў прадстаўнік урада Башкортастана, цяпер ідзе адпрацоўка супрацоўніцтва з "АМКАДОРам" і "Атлантам". А прадукцыю Беларэцкага завода рысор і спружын плануецца пастаўляць у Беларусь.

Паводле слоў Аляксандра Шальдзяева, цяпер у прыярытэце рэгіёна прамысловая кааперацыя. "У нас імкліва развіваецца адно з буйнейшых прадпрыемстваў па станкабудаванні. Калі нашы краіны зробяць сумесны кластар у гэтым напрамку (а дакументы ўжо рыхтуюцца), то гэта будзе максімальны рывок для станкабудавання не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі", - лічыць ён.

У час Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб'явіў, што з 1 студзеня 2023 года асноўныя кропкі падтрымкі федэральнага ўзроўню будуць засяроджаны на кластарах. "Сёння ў рэгіёне ўжо створаны мэблевы кластар. Ствараюцца прамысловы, машынабудаўнічы, авіяцыйны і станкабудаўнічы кластары", - расказаў Аляксандр Шальдзяеў. Ён падкрэсліў, што прамысловая кааперацыя паміж Беларуссю і Расіяй дазваляе атрымліваць максімальную выгаду для дзяржаў.

Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам наведвае Уфу і Казань з 20 па 22 верасня. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі такіх беларускіх прадпрыемстваў, як МТЗ, МАЗ, "Белкамунмаш", "АМКАДОР" і "Гарызонт".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі