Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 чэрвеня 2021, 12:55

Барысевіч: у Беларусі шмат магчымасцей для рэалізацыі эканамічных праектаў з партнёрамі з Азіі

9 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі шмат магчымасцей для рэалізацыі эканамічных праектаў з партнёрамі з Азіяцкага рэгіёна. Важнасць гэтага адзначыў намеснік міністра замежных спраў Мікалай Барысевіч сёння ў час Беларуска-азіяцкага форуму, які праходзіць у Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Існуе шмат магчымасцей для пашырэння гандлёва-эканамічных інтарэсаў у азіяцкім напрамку. У нас ужо ёсць дастатковая колькасць паспяхова рэалізаваных і рэалізуемых праектаў. Гэта і па пастаўках гатовай прадукцыі, напрыклад, у В'етнам, Інданезію, Індыю, а таксама па праектах сумеснай кааперацыі, якія мы рэалізуем са сваімі партнёрамі", - падкрэсліў намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Мікалай Барысевіч таксама звярнуў увагу: "Беларускі экспарт за мінулы год склаў каля $2 млрд. У параўнанні з папярэднім перыядам ён узрос, гэта значыць тэндэнцыі да росту і перспектывы таксама ёсць. Тое, что мы сёння сустракаемся і праводзім гэты форум, сведчыць аб узаемнай зацікаўленасці пашыраць супрацоўніцтва. Паколькі чым больш мы ажыццяўляем узаемадзеянне і больш вядзём дыялог з замежнымі партнёрамі, тым больш узаемных магчымасцей адкрываецца для кантактаў. І тое, што такі вялікі інтарэс выказваюць нашы партнёры, яшчэ большае пацвярджэнне гэтага".

"Мы разглядаем супрацоўніцтва з партнёрамі з Азіяцкага рэгіёна як вуліцу з двухбаковым рухам таму, што зразумела: кожны бок зацікаўлены ў пашырэнні сваіх інтарэсаў. Але не ўлічваць інтарэсы партнёраў немагчыма, - прадоўжыў намеснік міністра. - Мы заўсёды з павагай ставіліся да сваіх партнёраў, у тым ліку і ў азіяцкім напрамку, будавалі і будзем будаваць супрацоўніцтва на прынцыпах узаемнай павагі і ўзаемнага пашырэння інтарэсаў. Гэтымі інтарэсамі мы будзем кіравацца і ў далейшым".

Адказваючы на пытанні журналістаў, ён звярнуў увагу на паспяховую прысутнасць "Інтэграла" на азіяцкіх рынках, якая сведчыць аб тым, што беларуская прадукцыя вельмі запатрабавана ў Азіі. "Вельмі цікавыя, з майго пункту гледжання, перспектывы супрацоўніцтва ў інавацыйнай сферы з Рэспублікай Карэя, - сказаў Мікалай Барысевіч. - Яна распрацавала стратэгію сувязей з замежнымі краінамі, у тым ліку ў сферах высокіх тэхналогій, ІТ, фармацэўтыкі, медыцыны, гэта значыць гэта тое супрацоўніцтва, якое патрабуе заўсёды дабаўленай вартасці. Гэта таксама сумесныя вытворчасці, гэта значыць сумесная кааперацыя, якую развіваем, напрыклад, у В'етнаме. Размова таксама ідзе аб пастаўках прадукцыі СП на рынкі суседніх краін, гэта значыць пашырэнне гандлёвай прысутнасці ў рэгіянальным аспекце".

Мэта форуму - прэзентацыя экспартнага патэнцыялу Беларусі, устанаўленне прафесійных кантактаў і адкрыты абмен думкамі аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі з краінамі Азіі і яго перспектывах.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі пасольстваў дзяржаў Азіі ў Расіі і ў Беларусі па сумяшчальніцтве. Размова аб краінах, якія не маюць сваіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Мінску і дзе няма беларускіх загранустаноў. Гэта паслы, кіраўнікі дыпмісій і іншыя дыпламаты Інданезіі, Емена, Камбоджы, Малайзіі, Шры-Ланкі, М'янмы, Непала, Сінгапура, Тайланда, Афганістана, Лаоса, Філіпін.

Прадстаўнікам Азіяцкага рэгіёна расказваюць аб магчымасцях супрацоўніцтва з прамысловымі прадпрыемствамі Беларусі,

экспартным фінансаванні сумесных праектаў і патэнцыяле нашай краіне ў галіне сельскай гаспадаркі, аб ролі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў развіцці ўзаемадзеяння з партнёрамі на азіяцкім рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі