ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 6 снежня 2022
Мінск -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 верасня 2022, 09:02

Барысевіч: дзелавыя колы Пакістана зацікаўлены ў развіцці кантактаў з Беларуссю ў сферы дрэваапрацоўкі

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску на палях выстаўкі "Лесдрэўтэх" прайшоў беларуска-пакістанскі бізнес-форум, прысвечаны супрацоўніцтву дзвюх краін у сферы дрэваапрацоўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час мерапрыемства перад пакістанскай аўдыторыяй выступілі прадстаўнікі "Беллеспаперапрама", "Беллесэкспарту" і кампаній, якія аказваюць экспедытарскія і лагістычныя паслугі. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч і пасол Пакістана ў Беларусі Саджад Хайдэр Хан.

Паводле слоў Мікалая Барысевіча, узаемадзеянне цэнтра з асацыяцыяй гандляроў лесапрадукцыяй Пакістана не мае разавы характар. "У маі 2022 года цэнтр сумесна з асацыяцыяй арганізаваў анлайн-мерапрыемства, прысвечанае развіццю супрацоўніцтва ў сферы дрэваапрацоўкі. У ходзе вэбінара прадстаўнікі бізнесу мелі магчымасць устанавіць адзін з адным першасны кантакт. Пасля вывучэння патэнцыялу дрэваапрацоўчай галіны Беларусі пакістанскія дзелавыя колы праявілі зацікаўленасць у развіцці кантактаў з нашай краінай. Як вынік, Беларусь наведвае дэлегацыя, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі больш як 20 пакістанскіх кампаній, што займаюцца закупкай і рэалізацыяй дрэваапрацоўчай прадукцыі", - сказаў ён.

Пасля праведзеных прэзентацый удзельнікі форуму правялі кантактна-кааперацыйную біржу. У наступныя дні бізнесмены з Пакістана наведаюць шэраг профільных прадпрыемстваў Мінлясгаса і "Беллеспаперапрама", размешчаных у Мінскай і Магілёўскай абласцях. Візіт пакістанскіх бізнесменаў прадоўжыцца да 18 верасня. Арганізатарам дзелавой праграмы выступае Нацыянальны цэнтр маркетынгу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі