ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 верасня 2023, 09:14

Барташ: у гаспадарках Беларусі залежнасці ад імпартнай тэхнікі няма

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сельскагаспадарчых арганізацыях краіны эксплуатуюцца звыш 216 тыс. адзінак тэхнікі і абсталявання (87 працэнтаў - айчынных заводаў), якія забяспечваюць увесь комплекс палявых работ у агратэхнічныя тэрміны. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ у інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси".

"Доля імпартных трактароў усяго 4 працэнты, збожжаўборачных камбайнаў - 13 працэнтаў, кормаўборачных - 21 працэнт. Залежнасці ад імпарту няма, да загранічнай тэхнікі сэрвісныя арганізацыі наладзілі выпуск запасных частак, вузлоў і агрэгатаў (больш за 600 найменняў)", - прыводзіць лічбы субяседнік.

Прынцыповае адрозненне машын для дакладнага земляробства - высокая ступень электрыфікацыі сістэм кіравання і прыводаў рабочых органаў. Напрыклад, на поле выходзіць "Беларус" (ААТ "Мінскі трактарны завод") з бартавым камп'ютарам, які забяспечвае аўтаматычнае кіраванне яго рухам пры выкананні работ. Збожжаўборачныя камбайны ААТ "Гомсельмаш" маюць сістэмы маніторынгу ўраджайнасці і забеспячэння руху па зададзеным маршруце ў беспілотным рэжыме. Машыны з сістэмай дыферэнцыраванага ўнясення ўгнаенняў РМУ-8000 пастаўляе ААТ "Шчучынскі рамонтны завод", ААТ "Лідаграпраммаш" выпускае апырсквальнікі ОВС-4224 з такой жа функцыяй. Практыка паказвае, што дыферэнцыраванае ўнясенне ўгнаенняў у спалучэнні з сістэмай карціравання палёў зніжае затраты на 23 працэнты.

Комлексная рэалізацыя прыёмаў дакладнага земляробства можа быць забяспечана толькі аб'яднаннем у сістэму машын і абсталявання, працуючую як адзіны праграмна-апаратны комплекс.

Поўны тэкст інтэрв'ю чытайце ў часопісе "Экономика Беларуси".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі