Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Бар'еры на рынку ЕАЭС і магчымасці іх устаранення прааналізуюць на форуме "Еўразійскі тыдзень"

Эканоміка 10.09.2019 | 16:11
Фота з архіва
Фота з архіва

10 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Існуючыя ў Еўразійскім эканамічным саюзе бар'еры і магчымасці іх устаранення будуць прааналізаваны на IV Міжнародным выставачным форуме "Еўразійскі тыдзень - 2019", які пройдзе 25-27 верасня ў Бішкеку (Кыргызстан), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

26 верасня на форуме адбудзецца панэльная дыскусія "Унутраны рынак ЕАЭС - міфы і рэаліі", якую правядзе член Калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Карынэ Мінасян. "Свабодны рух тавараў, працоўных, паслуг і капіталу на тэрыторыі ЕАЭС павінен быць бесперашкодным, аднак у многіх выпадках дзяржавы - члены саюза прымяняюць абмежавальныя меры на ўнутраных граніцах, што супярэчыць базавым прынцыпам Дагавора аб ЕАЭС, - падкрэслілі ў ЕЭК. - Бягучую сітуацыю на ўнутраным рынку ЕАЭС прааналізуюць з пункту гледжання даверу як фактару эфектыўнага функцыянавання ўнутранага рынку без перашкод і гаранта свабоднага руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы ў рамках саюза".

Прадстаўнікі і эксперты Еўразійскай эканамічнай камісіі і органаў дзяржаўнай улады, што адказныя за эканамічную інтэграцыю, а таксама бізнес-супольнасці ў час сесіі разгледзяць перашкоды на ўнутраным рынку ЕАЭС, ацэняць бягучыя магчымасці ЕЭК па іх устараненні. Удзельнікі абмяркуюць таксама ўплыў лічбавізацыі на свабодны рух тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы ў ЕАЭС.

"Адзіны рынак тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы саюза без бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў магчыма сфарміраваць толькі праз лічбавую трансфармацыю бізнесу і дзяржаўнага кантролю, заснаванага на лічбавай празрыстасці, - лічыць Карынэ Мінасян. - Хуткасць такіх змяненняў і будзе вызначаць канкурэнтаздольнасць ЕАЭС на доўгія гады. Нам неабходна разабрацца, як вырашаць гэту задачу пры дапамозе "лічбы".

Да ўдзелу ў дыскусіі запрошаны намеснік міністра эканомікі Беларусі Алена Пермінава, намеснік міністра эканомікі Арменіі Варос Сіманян, віцэ-міністр гандлю і інтэграцыі Казахстана Жанэль Кушукова, спецыяльны прадстаўнік урада Кыргызстана па справах ЕАЭС Алмаз Сазбакаў, намеснік міністра эканамічнага развіцця Расіі Міхаіл Бабіч.

Форум "Еўразійскі тыдзень" - штогадовае мерапрыемства, якое арганізуецца краінамі ЕАЭС і Еўразійскай эканамічнай камісіяй. У бягучым годзе яго парадак дня арыентаваны на абмеркаванне вынікаў пяцігоддзя Дагавора аб ЕАЭС. Праграма прадугледжвае арганізацыю больш як 20 пляцовак па трох напрамках: стратэгічным, партнёрскім, маладзёжным. У форуме прымуць удзел больш за 2 тыс. чалавек.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Аб дамашнім заданні для школьнікаў Аб'ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам задаваемага па іншых прадметах.