Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 верасня 2020, 16:01

Банку развіцця павялічылі ліміты крэдытавання дзяржпраграм і мерапрыемстваў

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банку развіцця зноў павялічылі ліміты крэдытавання дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у 2020 годзе. Адпаведная пастанова Савета Міністраў 29 верасня 2020 года нумар 560 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Недырэктыўнае крэдытаванне павялічана на Br51,09 млн да Br805,48 млн.

"Прамагралізінгу" выдзеляць Br50 млн на закупку тэхнікі, каб у далейшым перадаць яе ў лізінг. Дадатковыя сродкі (Br1,09 млн) будуць накіраваны на замену цеплавых сетак.

У выніку агульны аб'ём крэдытавання павялічаны да Br1,71 млрд (першапачаткова быў устаноўлены на ўзроўні Br966,77 млн).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі