Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 красавіка 2024, 09:13

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 12 красавіка

Фота з архіва
Фота з архіва
9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ноччу 12 красавіка могуць не працаваць банкаўскія карткі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

12 красавіка будуць праводзіцца тэхналагічныя работы на апаратна-праграмным комплексе цэнтра для забеспячэння выканання патрабаванняў міжнародных плацежных сістэм. У прамежак з 3.20 да 6.30 магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных сродкаў, устройстваў самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр просіць прабачэння за дастаўленыя нязручнасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі