ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2021, 19:14

Банк развіцця за І паўгоддзе прафінансаваў звыш 700 праектаў суб'ектаў МСП

Фота з архіва
Фота з архіва

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця за першае паўгоддзе прафінансаваў звыш 700 праектаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, паведамілі БЕЛТА ў банку.

"Банк развіцця прадаўжае рэалізацыю ўласнай праграмы фінансавай падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. За шэсць месяцаў 2021 года па пагадненнях, заключаных з банкамі-партнёрамі і лізінгавымі арганізацыямі, банк прафінансаваў 737 праектаў. Агульны аб'ём заключаных крэдытных дагавораў (дагавораў фінансавай арэнды) склаў Br147,2 млн. Агульны кошт праектаў, прафінансаваных за кошт рэсурсаў Банка развіцця, - Br170,7 млн.

Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным партфелі падтрымкі суб'ектаў МСП па суме крэдытнага дагавора, дагавора фінансавай арэнды займаюць праекты, звязаныя з дзейнасцю ў галіне транспарту (пасажырскія і грузаперавозкі) - 33,1 працэнта, вытворчай дзейнасцю (вытворчасць паперы і кардону, панчошна-шкарпэтачных вырабаў, пластмасавых вырабаў для ўпакоўкі тавараў, верхняга адзення і інш.) - 28,9 працэнта, сферай гандлю - 18,7 працэнта. Зыходзячы з колькасці прафінансаваных праектаў, сегмент кліентаў на 68 працэнтаў складаецца з мікрабізнесу і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Геаграфія фінансавання ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю Беларусі за кошт разгалінаванай сеткі банкаў-партнёраў, якія ўдзельнічаюць у праграме. Лідзіруючую пазіцыю па колькасці праектаў займаюць Брэсцкая і Гродзенская вобласці.

Па стане на 1 ліпеня 2021 года ўсяго з пачатку дзеяння праграмы (жнівень 2014-га) прафінансавана 5757 праектаў, агульны аб'ём заключаных крэдытных дагавораў і дагавораў фінансавай арэнды (лізінгу) склаў Br959 млн у эквіваленце. Агульны кошт праектаў, прафінансаваных за кошт рэсурсаў Банка развіцця, склаў каля Br1544,2 млн у эквіваленце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі