Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 лістапада 2022, 11:19

Банк развіцця з пачатку года прафінансаваў 1 тыс. праектаў МСП на суму каля Br300 млн

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця з пачатку года прафінансаваў 1 тыс. праектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на суму каля Br300 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе банка.

"Па выніках няпоўных 11 месяцаў бягучага года Банкам развіцця аказана фінансавая падтрымка 1 тыс. праектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з розных галін эканомікі. Пры гэтым кожны чацвёрты праект прафінансаваны ў рамках прадукту "Стабілізацыйны", які накіраваны на падтрымку экспартна арыентаваных і імпартазамяшчальных прадпрыемстваў", - расказалі ў прэс-службе.

У бягучых умовах у мэтах падтрымкі такіх прадпрыемстваў, якія садзейнічаюць росту эканомікі Беларусі і арыентаваны на замяшчэнне імпартнай прадукцыі або ж продаж айчынных тавараў за мяжу, фінансаванне прадастаўляецца па стаўцы ніжэйшай за ўзровень інфляцыі - 7,5 працэнта гадавых.

Банк развіцця на працягу васьмі гадоў аказвае фінансавую падтрымку суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Яна прадугледжвае як крэдыты, так і фінансавую арэнду (лізінг) для рэалізацыі праектаў на розных стадыях развіцця бізнесу. Прадуктовая лінейка, памер і ўмовы фінансавання штогод актуалізуюцца ў залежнасці ад эканамічнай сітуацыі. У цэлым з пачатку дзеяння праграмы прафінансавана каля 7 тыс. праектаў на суму амаль Br1,9 млрд.

ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" - спецыялізаваны фінансавы інстытут, створаны ў 2011 годзе. Яго заснавальнікамі з'яўляюцца Савет Міністраў і Нацыянальны банк. У ліку асноўных задач банка - фінансаванне доўгатэрміновых і капіталаёмістых інвестыцыйных праектаў пры рэалізацыі дзяржпраграм і мерапрыемстваў. Акрамя таго, банк аказвае крэдытную падтрымку айчыннаму экспарту, удзельнічае ў праграме развіцця малога і сярэдняга бізнесу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі