ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 мая 2021, 18:18

Банк развіцця ў І квартале зафіксаваў рэкордную фінансавую падтрымку экспарту

Фота з архіва
Фота з архіва

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця ў першым квартале 2021 года зафіксаваў рэкордную фінансавую падтрымку экспарту, паведамілі БЕЛТА ў банку.

"Банк развіцця ў 2021 годзе прадоўжыў нарошчваць фінансавую падтрымку беларускага экспарту. За першы квартал агульная сума прадастаўленых банкам на валавой аснове экспартных крэдытаў склала Br384,2 млн у эквіваленце, тэмп росту да студзеня-сакавіка 2020 года - 178 працэнтаў. Па стане на 1 красавіка велічыня экспартнага крэдытнага партфеля Банка развіцця склала Br632,2 млн у эквіваленце", - расказалі ў банку.

У агульным аб'ёме экспартных крэдытаў, выдадзеных Банкам развіцця за першы квартал, 22,3 працэнта прыпадаюць на металапракат, 18,6 працэнта - аўтамабільную тэхніку і камплектуючыя, 17,8 працэнта - аўтатрактарную тэхніку і камплектуючыя, 5,9 працэнта - лакафарбавую прадукцыю. Сярод новых відаў прафінансаваных экспартных тавараў можна вылучыць тэкстыльную прадукцыю і дэзынфіцыруючыя сродкі.

У геаграфічным разрэзе выдадзеных Банкам развіцця экспартных крэдытаў лідзіруючыя пазіцыі займаюць Расія - 56,2 працэнта, Літва - 18,2 працэнта, Казахстан - 5,7 працэнта. Пашырана падтрымка беларускага экспарту ва Украіну, Польшчу, Манголію, Сінгапур. У прыватнасці, павялічылася крэдытаванне экспарту беларускіх будаўнічых паслуг па ўзвядзенні школ і дзіцячых садоў у Калужскай і Варонежскай абласцях Расіі.

У выніку супрацоўніцтва з панафрыканскім банкам Eastern and Southern African Trade and Development Bank (TDB) у першым квартале прафінансаваны пастаўкі ў афрыканскі рэгіён сеялак вытворчасці "Лідаграпраммаша", камбайнаў "Гомсельмаша", грузавікоў МАЗ.

Сярод новых рынкаў - Узбекістан, куды пастаўляецца беларуская прадукцыя пры фінансавай падтрымцы з дапамогай як прамога, так і міжбанкаўскага экспартнага крэдытавання. У прыватнасці, Банк развіцця заключыў прамы экспартны крэдыт на фінансаванне паставак трактароў вытворчасці МТЗ на рынак Узбекістана, а таксама індывідуальныя крэдытныя пагадненні з узбекістанскімі банкамі АКБ "Асака" і АКБ "Капіталбанк" на фінансаванне паставак гандлёвага абсталявання беларускай вытворчасці і тэхнікі МАЗ.

"У 2021 годзе Банк развіцця прадоўжыць актыўную работу па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспартнага крэдытнага партфеля", - падкрэслілі ў банку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі