Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 мая 2022, 13:41

Банк развіцця ў бягучым годзе плануе істотна пашырыць падтрымку малога і сярэдняга бізнесу

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця ў гэтым годзе плануе істотна павялічыць аб'ём сродкаў, што накіроўваюцца на падтрымку малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, паведамілі БЕЛТА ў банку.

"Садзейнічанне развіццю малога і сярэдняга бізнесу - адзін з галоўных прыярытэтаў дзейнасці Банка развіцця. Больш за сем гадоў банк рэалізуе ўласную ўнікальную праграму падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, за перыяд дзеяння якой было прафінансавана больш за 6,3 тыс. праектаў на агульную суму большую за Br1,1 млрд. У бягучым годзе ў мэтах рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі Банк развіцця плануе істотна павялічыць аб'ём сродкаў, што накіроўваюцца на падтрымку малога і сярэдняга прадпрымальніцтва", - расказалі ў банку.

На сённяшні дзень шырокая лінейка крэдытных прадуктаў для малога і сярэдняга бізнесу прадстаўлена 11 пазіцыямі. Яны арыентаваны на падтрымку розных мэтавых груп: жаночае прадпрымальніцтва, экалагічныя праекты, стартапы, падтрымка бізнесу ў рэгіёнах і інш.

З улікам сучасных рэалій і прыярытэтаў развіцця эканомікі (гэта перш за ўсё насычэнне ўнутранага рынку, захаванне краінавых пазіцый пры пераарыентацыі экспартных патокаў) фокус крэдытнай палітыкі банка накіраваны на імпартазамяшчальныя і экспартна арыентаваныя інвестыцыйныя праекты. У гэтых мэтах распрацаваны новы крэдытны прадукт. Крэдытныя рэсурсы будуць прадастаўляцца праз банкі-партнёры пад мінімальную працэнтную стаўку - 7,5 працэнта гадавых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі