Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 студзеня 2022, 14:24

Банк развіцця ў 2022 годзе зможа выпусціць аблігацыі на Br2,6 млрд

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця ў 2022 годзе зможа выпусціць аблігацыі на Br2,6 млрд. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 18 студзеня 2022 года нумар 30/1, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Ліміт аб'ёму эмісіі аблігацый Банка развіцця на 2022 год устаноўлены ў суме Br2,6 млрд.

На 2021 год ліміт быў першапачаткова ўстаноўлены ў памеры Br570 млн, затым быў павялічаны да Br1,665 млрд.

Банк развіцця эмітуе ўласныя аблігацыі ў межах ліміту аб'ёму эмісіі, які вызначаецца Саветам Міністраў сумесна з Нацыянальным банкам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі