ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 кастрычніка 2022
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 жніўня 2022, 11:39

Банк развіцця расказаў аб падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Аляксандр Ягораў расказаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" аб падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Першае - гэта фінансавая частка. У нас ёсць так званае аптовае крэдытаванне, калі мы прадастаўляем рэсурсы камерцыйным банкам, якія маюць развітую сетку для малога і сярэдняга бізнесу і за кошт нашых рэсурсаў прадастаўляюць крэдыты. Тут два прадукты. Першы спецыялізаваны прадукт - экспартны, стаўка па ім 14 працэнтаў, тэрмін крэдытавання да 5 гадоў, і па ім прыкладна на Br100 млн з пачатку года выдадзена крэдытаў рэзідэнтам Беларусі, суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Другі спецыялізаваны прадукт быў уведзены пасля санкцый і накіраваны на імпартазамяшчэнне і экспарт. Стаўка 7,5 працэнта ніжэйшая за інфляцыю, ніжэйшая за стаўку рэфінансавання, тэрмін таксама да 5 гадоў, сума да Br5 млн. Ужо каля Br20 млн такіх крэдытаў выдадзена. Колькасць заявак у разы большая, і мы чакаем у бліжэйшыя месяц - паўтара большае асваенне гэтых рэсурсаў, - расказаў Аляксандр Ягораў. - Ёсць і нефінансавая частка. Пры Банку развіцця створана даччыная арганізацыя - Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці, адна з задач якога - спрашчэнне адміністрацыйных працэдур у частцы экспарту і імпарту. Гэта вельмі важна для малога і сярэдняга бізнесу, які нясе вялікія затраты менавіта на такія рэчы. Мы плануем стварыць спецыяльную платформу - адзінае акно знешнеэканамічнай дзейнасці. Кліенты змогуць, па-першае, атрымаць у электронным выглядзе адміністрацыйныя працэдуры, а па-другое, дадатковыя паслугі, якія цяпер яны атрымліваюць у розных месцах. Напрыклад, гэта фінансаванне, лагістыка, страхаванне, паслугі па перавозках і іншае".

Старшыня праўлення ўдакладніў, што першы пілотны этап павінен быць запушчаны да канца гэтага года. "Далей будзем яго паступова маштабіраваць. Калі гаварыць у цэлым, то мы арыентуемся на вопыт Кітая, Рэспублікі Карэя, дзе больш як 750 розных адміністрацыйных і неадміністрацыйных працэдур закладзены ў гэтым адзіным акне і кліент атрымлівае іх у электронным выглядзе, лічбавым выглядзе", - адзначыў ён.

"Калі гаварыць аб падтрымцы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, то мы штогод праводзім конкурс па выбары найбольш эфектыўных праектаў па будаўніцтве малочнатаварных ферм. Да нас прыходзіць, дапусцім, 15 канкурсантаў, мы адбіраем 7-8. І мы паставілі вельмі дакладныя крытэрыі, што ніхто табе адразу грошай ільготных не дасць. Ты атрымліваеш крэдыт на рыначных умовах, але потым дзяржава табе будзе кампенсаваць. 15 працэнтаў, калі ты ўвядзеш аб'ект у дзеянне, гэта значыць ён пачне рэальна працаваць, і плюс яшчэ 10 працэнтаў тваіх інвестыцыйных выдаткаў ты атрымаеш пры ўмове, што выйдзеш на максімальную магутнасць, закладзеную ў бізнес-плане. Мы ўжо больш за 4 гады праводзім конкурс па фермах, адпрацавалі гэту схему, бачым эфектыўнасць, па сутнасці, ніводнай пратэрміноўкі па такіх крэдытах. Цяпер хочам гэта маштабіраваць на прамысловыя прадпрыемствы, на малы і сярэдні бізнес. Усе, хто атрымаў крэдыт, вельмі паспяховыя", - дапоўніў Аляксандр Ягораў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі