Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лістапада 2021, 09:31

Банк развіцця прыцягне пазыку ЕАБР на 314,5 млн еўра

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця прыцягне знешнюю пазыку Еўразійскага банка развіцця на суму 314,5 млн еўра тэрмінам да 1 снежня 2024 года пад гарантыю ўрада Беларусі для фінансавання найбольш важных эканамічных праектаў дзяржавы. Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта ад 15 лістапада 2021 года нумар 440, які афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Савету Міністраў неабходна забяспечыць прадастаўленне гарантыі ўрада Беларусі Еўразійскаму банку развіцця ў пагашэнні гарантаванай пазыкі, а таксама ў выплаце працэнтаў і іншых плацяжоў у адпаведнасці з умовамі гарантаванай пазыкі. Кантроль за выкананнем указа ўскладзены на Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі