Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 красавіка 2015, 11:47

Банк развіцця пракрэдытуе ў 2015 годзе "Прамагралізінг" на закупку сучаснай тэхнікі для АПК

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" пракрэдытуе ў 2015 годзе ААТ "Прамагралізінг" на закупку сучаснай тэхнікі і абсталявання для арганізацый аграпрамысловага комплексу і іншых галін эканомікі. Гэта прадугледжана ўказам ад 2 красавіка 2015 года нумар 146 "Аб фінансаванні ў 2015 годзе закупкі сучаснай тэхнікі і абсталявання", які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У мэтах забеспячэння арганізацый аграпрамысловага комплексу і іншых галін эканомікі сучаснай тэхнікай і абсталяваннем дакументам устаноўлена, што юрыдычныя асобы Беларусі маюць права ў 2015 годзе набываць без правядзення конкурсу за кошт уласных і (або) пазыковых сродкаў сучасную тэхніку і абсталяванне, што выпускаюцца на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) ў ААТ "Прамагралізінг". У ліку ўмоў такога набыцця - авансавы плацеж не меншы за 10 працэнтаў кошту тэхнікі і абсталявання, прадугледжанага ў дагаворы фінансавай арэнды (лізінгу), - для арганізацый АПК, не меншы за 15 працэнтаў - для арганізацый, што працуюць у іншых галінах эканомікі. Пры гэтым узнагароджанне (даход) лізінгадаўца прадугледжана ў памеры 2 працэнты гадавых.

У адпаведнасці з дакументам, "Прамагралізінг" па ўзгадненні з Міністэрствам прамысловасці заключае ў 2015 годзе дагаворы на набыццё ў арганізацый - вытворцаў сучаснай тэхнікі і абсталявання, што выпускаюцца на тэрыторыі ЕАЭС, для наступнай перадачы ў лізінг юрыдычным асобам. У сваю чаргу Банку развіцця прапанавана прадастаўляць "Прамагралізінгу" крэдыты ў беларускіх рублях для набыцця сучаснай тэхнікі і абсталявання на тэрмін да 1 чэрвеня 2023 года з іх пагашэннем, пачынаючы з 1 студзеня 2016 года, без выплаты працэнтаў за карыстанне крэдытамі для перадачы ў лізінг сучаснай тэхнікі і абсталявання арганізацыям АПК, і з выплатай працэнтаў у памеры 7,5 працэнта гадавых для наступнай перадачы ў лізінг арганізацыям, што ажыццяўляюць дзейнасць у іншых галінах эканомікі.

Указам таксама прадугледжана, што субвенцыі на фінансаванне расходаў па развіцці сельскай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці ў суме Br231,2 млрд накіроўваюцца ў 2015 годзе на пагашэнне запазычанасці арганізацый АПК па лізінгавых плацяжах за пастаўленую рэспубліканскім аб'яднаннем "Белаграсэрвіс" на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) сучасную тэхніку і абсталяванне пры рэалізацыі Рэспубліканскай праграмы аснашчэння сельскагаспадарчай вытворчасці сучаснай тэхнікай на 2005-2010 гады і Рэспубліканскай праграмы аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, рамонту, мадэрнізацыі вытворчых аб'ектаў гэтых арганізацый на 2011-2015 гады.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі