Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2019, 09:50

Банк развіцця прафінансаваў у 2018 годзе больш за 1,2 тыс. праектаў малога і сярэдняга бізнесу

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця па пагадненнях з банкамі-партнёрамі і лізінгавымі кампаніямі прафінансаваў у 2018 годзе 1260 інвестыцыйных праектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП), агульны аб'ём заключаных крэдытных дагавораў склаў Br192,7 млн. Такая інфармацыя размешчана на сайце банка, паведамляе БЕЛТА.

Амаль тры чвэрці з гэтых праектаў прыпадае на мікрабізнес і індывідуальных прадпрымальнікаў. Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным партфелі падтрымкі суб'ектаў МСП займаюць праекты, звязаныя з вытворчасцю і дзейнасцю ў галіне транспарту.

Банк развіцця ўжо больш за чатыры гады рэалізуе праграму пашырэння доступу суб'ектаў МСП да крэдытных рэсурсаў. Інструментамі падтрымкі выступаюць прадастаўленне крэдытаў і фінансавая арэнда (лізінг), якія могуць выкарыстоўвацца для рэалізацыі праектаў на розных стадыях развіцця бізнесу. Фінансавая падтрымка суб'ектаў МСП магчыма практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі дзякуючы разгалінаванай філіяльнай сетцы банкаў-партнёраў, а таксама каналам прадастаўлення паслуг лізінгавымі арганізацыямі.

Усяго з пачатку дзеяння праграмы па стане на 1 студзеня 2019 года банк прафінансаваў 2957 інвестпраектаў з агульным аб'ёмам заключаных крэдытных дагавораў і дагавораў фінансавай арэнды (лізінгу) у памеры Br414,4 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі